БО́РНАЯ КІСЛАТА́,
ортаборная кіслата, слабая неарганічная кіслата (H3BO3). Бясколерныя крышталі,
У прыродзе існуе як мінерал сасалін, а таксама ў тэрмальных водах і прыродных расолах, з якіх яе атрымліваюць. Вышэй за 70 °C борная кіслата страчвае ваду і ператвараецца ў метаборную кіслату (HBO2), пры награванні да 160 °C — у аксід бору. У водных растворах існуюць паліборныя кіслоты (nB2O3·mH2O), у свабодным стане выдзелены толькі іх солі. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)